Каранавірус зарэгістраваны ў 48 краінах

28 февраля 2020
Расце колькасць краін, дзе зафіксаваны COVID-19. Сёння паведамленні аб першым захварэўшым прыйшлі з Літвы. Пацыентка ізаліравана ў бальніцы ў Шаўляі. Інфекцыю яна падхапіла ў італьянскай Вероне. Аб першым выпадку заявілі і ў Нігерыі. 


З-за COVID-19 зачынены доступ у Меку і Медыну

Саудаўская Аравія ў сувязі з распаўсюджаннем COVID-19 зачыняе доступ замежных паломнікаў у Меку і Медыну. Акрамя таго, у каралеўства забаранілі ўезд па турыстычных візах для грамадзян тых дзяржаў, дзе былі выяўленыя выпадкі заражэння. 


У Японіі да канца сакавіка зачыненыя школы

У Японіі, дзе ад каранавіруса загінулі 8 чалавек, да канца сакавіка зачыненыя ўсе школы. Акрамя таго, у краіне пацвердзілі першы выпадак паўторнага заражэння COVID-19.