Каралю Іспаніі Філіпу VI сёння спаўняецца 50 гадоў

30 января 2018

Ён заняў прастол пасля адрачэння бацькі, Хуана Карласа І, улетку 2014 года. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Іспаніі з юбілеем. "Беларусь высока ацэньвае перспектывы супрацоўніцтва з Каралеўствам Іспанія ў розных кірунках. Адносіны, якія склаліся паміж нашымі краінамі, усяляюць упэўненасць у добрай будучыні беларуска-іспанскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.