Каралева Лізавета II нечакана наведала Тыдзень моды ў Лондане

21 февраля 2018

Каралева Лізавета здзівіла грамадскасць. Яе вялікасць нечакана наведала Тыдзень моды ў Лондане ўпершыню за 66 гадоў свайго праўлення. Сваёй прысутнасцю выклікала сапраўдны ажыятаж. На паказе яна сядзела ў першым радзе побач з галоўным рэдактарам амерыканскага Vogue Ганнай Вінтур. Пасля паказу Лізавета ўручыла маладому брытанскаму мадэльеру Рычарду Куіну прэмію за развіццё брытанскага дызайну. Узнагарода была заснаваная літаральна сёлета, каб адзначыць уклад моднай індустрыі ў развіццё грамадства і міжнародныя адносіны.