Кантракт Дэйва Льюіса з Беларускай федэрацыяй хакея разлічаны да 31 мая 2018 года

15 декабря 2014

Кантракт канадскага спецыяліста Дэйва Льюіса з Беларускай федэрацыяй хакея разлічаны да 31 мая 2018 года. Сёння рабочая дамова паміж двума бакамі была падпісана. Асістэнты ў Льюіса будуць змяняцца: так, на найбліжэйшым міжнародным турніры ў Швейцарыі канадцу будуць дапамагаць Андрэй Кавалёў, Алег Антоненка і Аляксандр Журык.