Кандытарскiя шэдэўры ў Беверлі-Хілз да Вялікадня

20 марта 2018

Сапраўдныя шэдэўры кандытарскага мастацтва гатуюць у Беверлі-Хілз і Галівудзе да Вялікадня. Яйкамі ручной работы з разнастайных гатункаў шакаладу кандытары ўпрыгожылі прылаўкі кулінарных атэлье. Для самых патрабавальных сімвалы вясновага свята - шакаладныя зайцы - пакрытыя харчовым золатам. А хіт гэтага сезона ў Галівудзе - размаляваныя шакаладныя яйкі, створаныя пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі. Цана аднаго такога выраба - каля 60 долараў.