Кампанія Microsoft заявіла аб куплі Nokia

3 сентября 2013

Кампанія Microsoft заявіла аб куплі падраздзялення Nokia па вытворчасці тэлефонаў. Сума здзелкі складае 5 мільярдаў 200 мільёнаў еўра. Па ўмовах сафтверны гігант атрымае некаторыя патэнты і на працягу 10 гадоў будзе выпускаць мабільныя тэлефоны пад брэндам Nokia. На думку спецыялістаў, фінская кампанія прайграла канкурэнцыю Samsung і Apple, а Microsoft са спазненнем выйшла на рынак мабільных прылад. Плануецца, што здзелка завершыцца ў пачатку 2014 года. Каля 32 тысяч супрацоўнікаў Nokia ўвальюцца ў Microsoft.