Клавішнік групы Дорс - Рэй Манзарэк - памёр ва ўзросце 74 гадоў у Германіі

21 мая 2013

У 1965 годзе ён разам з вакалістам Джымам Морысанам, гітарыстам Робі Крыгерам і ўдарнікам Джонам Дэнсмарам заснаваў групу, якая запаліла сэрцы не аднаго пакалення. Манзарэк праславіўся сваімі сола-партыямі і ўвайшоў у гісторыю як бліскучы эксперыментатар у рок-музыцы.