Кім Чэн Ын прыбыў у Расію для перамоў з Уладзімірам Пуціным

24 апреля 2019

Кіраўнік Паўночнай Карэі  прыбыў у Расію. Браняпоезд  Кім Чэн Ына раніцай перасёк мяжу і ненадоўга спыніўся на станцыі Хасан у Прыморскім краі. Паўночнакарэйскага лідара сустрэлі хлебам і соллю, пасля чаго ён наведаў Дом расійска-карэйскай дружбы, вядомы як  домік Кім Ір Сена. Затым Кім Чэн Ын вярнуўся на вакзал і адправіўся далей у бок Уладзівастока, дзе павінна адбыцца яго сустрэча з прэзідэнтам Расіі  Уладзімірам Пуціным. Перамовы двух лідараў адбудуцца заўтра. Адзначым, што гэта першы візіт цяперашняга кіраўніка КНДР у Расію.