Кіеў і самаабвешчаная Луганская народная рэспубліка пачалі адвод войскаў ад лініі судотыку ў Данбасе

29 октября 2019

Гэта заяўляе МЗС Украіны. На развядзенне сіл і сродкаў у раёне горада Залатое ў адпаведнасці з дасягнутай раней дамоўленасцю ў трохбаковай кантактнай групе адведзена трое сутак. На чарзе Пятроўскае. Адвод войскаў і ўзбраенняў ля гэтых населеных пунктаў з'яўляецца ўмовай для правядзення саміту ў "нармандскім фармаце".