Пасля шэсця Прэзідэнт паразмаўляў з ветэранамі і адказаў на пытанні журналістаў

10 мая 2014

69-я гадавіна Вялікай Перамогі. Беларусы, як і мільёны людзей па ўсім свеце, аддалі даніну памяці героям вайны. Галоўнай падзеяй свята стала шэсце ветэранаў. Узначаліў калону па традыцыі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У першых шэрагах ішлі Героі Савецкага Саюза, Сацыялістычнай працы, ветэраны Узброеных сіл, воіны-інтэрнацыяналісты. Кульмінацыя шэсця - ускладанне вянкоў да манумента Перамогі. Па традыцыі першы вянок - ад Кіраўніка дзяржавы. Затым Прэзідэнт звярнуўся да ветэранаў і ўсіх беларусаў. Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Пасля шэсця Прэзідэнт цёпла паразмаўляў з ветэранамі і адказаў на пытанні журналістаў. Асноўнай тэмай гутаркі сталі вынікі перамоў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Расіі, што адбыліся напярэдадні ў Маскве.