Хакейныя балельшчыкі ў Канадзе закідалі поле мішкамі

9 декабря 2015

Мішкі на лёдзе. 28 тысяч плюшавых цацак апынуліся ў лічаныя хвіліны на лядовым полі ў Канадзе. Хакейныя балельшчыкі закідалі поле цацкамі. Фанаты канадскага клуба Calgary Hitmen правялі чарговую акцыю мішкакідання - на лёд паляцелі амаль 29 тысяч плюшавых цацак. Каб сабраць усе, матч быў прыпынены на 40 хвілін. Мішкі разыдуцца па 50 мясцовых дабрачынных установах.