Хілары Клінтан ведае, хто зможа надаць імпульс эканоміцы ЗША

16 мая 2016

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан у выпадку сваёй перамогі на выбарах збіраецца прызначыць мужа адказным за аднаўленне эканомікі. Пра гэта яна заявіла падчас аднаго з выступленняў. Экс-дзяржсакратар упэўнена, што Біл Клінтан ведае дакладна, як надаць імпульс эканоміцы. Раней падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі Клінтан заяўляла, што будзе звяртацца да мужа па параду у выпадку свайго абрання. Каб забяспечыць вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў, прэтэндэнт павінен заручыцца падтрымкай амаль 2 400 дэлегатаў. Паводле звестак Bloomberg, Клінтан засталося ўсяго 143 галасы.