У Нью-Ёрку на Таймс-сквер абнавілі крышталёвы шар

28 декабря 2018

У Нью-Ёрку на Таймс-сквер абнавілі галоўны сімвал навагодняга свята - крышталёвы шар. Некалькі панэляў шасцітоннай канструкцыі ўпрыгожылі новымі крышталямі ручной работы. Малюнкі на знакамітым шары змяняюць штогод і прысвячаюць іх розным тэмам. Так, у будучым 2019 гэта дар гармоніі. Палюбавацца абноўленым шарам прыйдуць традыцыйна тысячы чалавек. За хвіліну да Новага года бліскучая славутасць пачне свой спуск з 23-метровага флагштока.