Кожны трэці жыхар Баварыі выступае за выхад са складу ФРГ

20 июля 2017

У Баварыі - процілеглыя настроі. Амаль кожны трэці жыхар гэтай самай буйной федэральнай зямлі выступае за выхад са складу ФРГ. Гэта звесткі апытання Інстытута грамадскай думкі YouGov. Незалежная Баварыя была б дзявятай па колькасці насельніцтва краінай у ЕС - 13 мільёнаў жыхароў. А ў эканамічных паказчыках яна супастаўная са Швецыяй і Нідэрландамі. Дарэчы, кожны пяты немец з іншых федэральных земляў таксама падтрымлівае такую ініцыятыву ў дачыненні да свайго рэгіёна.