Каталонскія ўлады аб’явілі канчатковыя вынікі рэферэндуму аб незалежнасці

7 октября 2017

За аддзяленне прагаласавалі 90% жыхароў рэгіёна (гэта больш за 2 мільёны чалавек), супраць амаль 8%. Яшчэ каля 2% устрымаліся ад выбару і апусцілі ва урну пустыя бюлетэні. Яўка склала 43%. Нягледзячы на забарону Канстытуцыйнага суда Іспаніі, парламент Каталоніі мае намер 10 кастрычніка абмеркаваць пытанне аб аб'яўленні незалежнасці.

Нагадаем, рэферэндум у Каталоніі прайшоў 1 кастрычніка. Галасаванне суправаджалася сутыкненнямі з паліцыяй.