Каталонія можа аб’явіць аб сваёй незалежнасці ў найбліжэйшыя гадзіны

2 октября 2017

Заяву зрабіў кіраўнік аўтаноміі. Падставай паслужылі вынікі рэферэндуму. Паводле апошніх звестак, за аддзяленне ад Іспаніі выказаліся 90 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 2 мільёны 300 тысяч чалавек. І гэта нягледзячы на ўсе спробы Мадрыда перашкодзіць правядзенню рэферэндуму, які ў сталіцы лічаць незаконным. Галасаванне праходзіла на фоне масавых сутыкненняў. У спісе пацярпелых - больш за тысячу чалавек. Улады Каталоніі маюць намер патрабаваць ад Еўрасаюза разгледзець пытанне аб парушэнні правоў чалавека. Тым часам ЕС рэферэндум не прызнаў і заклікае палітычныя сілы Іспаніі да адзінства і дыялогу. Аб гістарычных падзеях Вольга Давідовіч (відэа).