Карціны Фрыды Кала ўпершыню выстаўленыя ў Расіі

5 февраля 2016

Карціны самай знакамітай мастачкі Лацінскай Амерыкі Фрыды Кала ўпершыню выстаўленыя ў Расіі. 35 работ прывезлі ў Музей Фабержэ ў Санкт-Пецярбургу. Гэта жывапіс, малюнкі і фатаграфіі. Пахваліцца маштабнай выставай можа і не кожная замежная галерэя. Некаторыя палотны мастачкі наогул забаронена не толькі вывозіць з Мексікі, але нават перамяшчаць у самой краіне.

На перамовы аб экспазіцыі ў Пецярбургу ў арганізатараў пайшоў цэлы год. Выязныя выставы большасці работ Фрыды распісаныя на некалькі гадоў наперад. Убачыць творы ўсе ахвотнікі могуць да канца красавіка.