Канцлер Германіі жадае паскорыць адпраўку на радзіму мігрантаў

10 января 2017

Канцлер Германіі жадае паскорыць адпраўку на радзіму мігрантаў, якія атрымалі адмову ў прадастаўленні прытулку пасля атакі ў Берліне. Нагадаем, у канцы снежня выхадзец Туніса - Аніс Амры накіраваў грузавік у натоўп. Тады загінулі 12 чалавек. На з'ездзе прафаб'яднання "Нямецкі саюз чыноўнікаў"   Ангела Меркель заклікала прыкласці ўсе намаганні, каб мігранты, якія атрымалі прытулак,   інтэграваліся ў грамадства, а астатнія з’ехалі з краіны. Акрамя таго, яна назвала апраўданай аперацыю нямецкай паліцыі ў Кёльне, дзе ў навагоднюю ноч у цэнтр горада не дапусцілі маладых людзей - выхадцаў з краін Паўночнай Афрыкі.