Да расследавання справы Скрыпаля далучыліся эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі

20 марта 2018

Да расследавання справы аб атручанні Сяргея Скрыпаля і яго дачкі далучыліся эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Яны прыбылі ў Солсберы і адразу атрымалі доступ да ўзораў атрутнага рэчыва. Спецыялісты працуюць у ваеннай лабараторыі Портан-Даўн. Усяго ў расследаванні ўдзельнічаюць каля 250 чалавек. Па даных Скотланд-Ярда, на высвятленне акалічнасцяў замаху на экс-палкоўніка ГРУ Скрыпаля пойдуць месяцы. Тым часам ужо сёння на радзіму вяртаюцца расійскія дыпламаты, якіх Лондан высылае з краіны. 23 супрацоўнікі і іх сем'і прыбудуць у Маскву спецыяльным рэйсам. Увогуле гэта 80 чалавек.