Да апошняга дня чэрвеня дадалі адну секунду

1 июля 2015

Такім чынам, даўжыня апошняга дня першага летняга месяца ва ўсім свеце склала 86 401 секунду. Як паведамляецца на сайце NASA, змена працягласці дня звязана з тым, што сёлета зноў узнікла неабходнасць сінхранізаваць сусветны каардынаваны час і ўніверсальны час праз запаволенне кручэння Зямлі. Адзначым, што навукоўцы дадаюць так званую высакосную секунду ўжо не першы раз. Цяперашняя змена часу стала 26-й з 1972 года.