Да чарговага тайфуну рыхтуюцца ў японскай прэфектуры Акінава

3 октября 2016

На паўднёвыя астравы непагадзь прыйдзе ў наступныя гадзіны. Паводле прагнозу, бура будзе рушыць далей у бок астравоў Кюсю і Хансю. Тайфун набліжаецца да Японіі з хуткасцю каля 30 кіламетраў за гадзіну. Ужо адмянілі каля 150 авіярэйсаў. Як чакаецца, закрыюць і паромную сувязь, бо ў раёне Акінавы і Амамі чакаюцца 10-метровыя хвалі.