Вывяржэнне вулкана на востраве Пальма знялі з космасу

30 сентября 2021

Вывяржэнне на іспанскім востраве Пальма знялі з космасу. Аўтар фота - беларус Алег Навіцкі. З борта МКС ён сфатаграфаваў патокі магмы з вулкана. Маляўнічы кадр буянства вогненнай стыхіі касманаўт размясціў на сваёй старонцы "УКантакце", выказаўшы надзею, што ніхто не пацерпіць з-за прыроднага катаклізму. 

Вывяржэнне вулкана на канарскім востраве працягваецца з 19 верасня. Патокі лавы ўжо разбурылі сотні дамоў, дзеля бяспекі былі эвакуіраваны каля 6 тысяч чалавек. Лава дасягнула акіяна, пашырыўшы плошчу вострава прыкладна на паўкіламетра.

Вывяржэнне вулкана на Гаваях 

На востраве Гаваі ў аднайменным амерыканскім штаце пачалося вывяржэнне вулкана Кілауэа. Працэс - у самым разгары. Тое, што было астылым возерам лавы, зараз стала новым расколінным вывяржэннем. Адбываецца яно ў межах кратэра, таму  пагрозы для населеных пунктаў, што знаходзяцца побач, пакуль няма.