Італьянскія навукоўцы рыхтуюцца да сенсацыі

25 сентября 2015

Яны аб’явілі, што, магчыма, знайшлі астанкі Моны Лізы, намаляванай на палатне Леанарда да Вінчы. Магіла, дзе была пахаваная Ліза Герардзіні, жонка купца Франчэска дэль Джаконда, была знойдзеная навукоўцамі ў 2001. Лічыцца, што менавіта яе партрэт быў заказаны знакамітаму мастаку. Зараз навукоўцам трэба параўнаць знойдзены прах з астанкамі дзяцей Моны Лізы, але верагоднасць стапрацэнтнага супадзення яны не гарантуюць.