Італія заблакуе выдзяленне Еўрапейскім саюзам трох мільярдаў еўра Турцыі

15 января 2016

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на свае крыніцы ў Еўрапарламенце. Як вядома, гэтыя сродкі, згодна з дамоўленасцямі з Бруселем, Анкара павінна будзе патраціць на тое, каб спыніць паток бежанцаў. Свой шлях у Еўропу праз Міжземнае мора мігранты пачынаюць у большасці выпадкаў ад турэцкіх берагоў. Нягледзячы на халодны сезон, паток бежанцаў не спадае. Кожны дзень да берагоў Грэцыі і Італіі прыбываюць лодкі з групамі выхадцаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу.