Італія і Мальта не хочуць пускаць да сябе выратаваных у моры мігрантаў

11 июня 2018

Улады абедзвюх краін закрылі парты для судна, на борце якога знаходзяцца больш чым 600 бежанцаў. Зараз карабель "Вадалей", што належыць няўрадавай арганізацыі, дрэйфуе ў Міжземным моры паміж Мальтай і Сіцыліяй. Мальта адмовілася прыняць мігрантаў, заявіўшы, што выратавальныя аперацыі каардынаваліся цэнтрам у Рыме, таму паклапаціцца аб выратаваных павінны ўлады Італіі. Рым у адказ заявіў, што лагеры бежанцаў на Сіцыліі перапоўненыя.