Іспанія адзначае Дзень нацыі

12 октября 2018

Свята сімвалізуе аб'яднанне іспанскіх каралеўстваў у адзіную манархію, а таксама распаўсюджванне іспанскай культуры і мовы далёка за межы Пірэнейскага паўвострава. Галоўная падзея - маляўнічы парад вайскоўцаў у Мадрыдзе. 

З нацыянальным святам Караля Іспаніі і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя і поспехаў, а ўсяму іспанскаму народу - міру і дабрабыту.