Ісландскія сейсмолагі абвясцілі аб паніжэнні рызыкі для авіякампаній

25 августа 2014

Узровень небяспекі вулкана Бардарбунга на мінулым тыдні быў самым высокім, зараз ён не чырвоны, а аранжавы. Праўда, паводле слоў экспертаў, выразнага паніжэння актыўнасці агнявой гары пакуль не назіраецца. Рэгіён леднікоў, дзе размешчаны вулкан, знаходзіцца за 300 кіламетраў ад Рэйк'явіка. Там ніхто не жыве пастаянна, але ў летні час у гэтыя краі прыязджаюць турысты.