Ісламская дзяржава ў Іраку ўчыняе чарговую расправу над вайскоўцамі

4 сентября 2014
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, загінулі сама меней 700 чалавек. Растрэл адбыўся ў чэрвені падчас баёў каля горада Тыкрыт. Паводле слоў аднаго з выжыўшых, такім чынам ішла зачыстка населенага пункта ад сунітаў. Зараз у палоне знаходзяцца яшчэ некалькі соцень заложнікаў. Мяркуючы па ўсім, іх утрымліваюць у іракскай правінцыі Анбар.