Інцыдэнт у Страсбургу - тэракт. Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых няма

12 декабря 2018

У Францыі дагэтуль вядуцца пошукі стралка, які ўчыніў бойню на калядным кірмашы. Задзейнічаны 350 сілавікоў. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у цэнтры Страсбурга. Колькасць пацярпелых павялічылася да 13 чалавек. Трое загінулі, восем цяжка параненыя. Як паведамляе МЗС нашай краіны, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых няма. Ужо вядома, што адной з ахвяр стаў грамадзянін Тайланда. 45-гадовы мужчына, прыбыў у Францыю са сваёй жонкай днём раней, у момант атакі быў на рынку. Ён памёр ад стрэлу ў галаву. Хроніка падзей.

Інцыдэнт адбыўся побач з калядным кірмашом на самай вялікай плошчы ў цэнтры горада. Агонь па прахожых адкрыў 29-гадовы ўраджэнец Страсбурга. Раздаліся некалькі дзясяткаў стрэлаў: спачатку адзіночных, затым чэргамі. На месца здарэння неадкладна прыбыла паліцыя. Зламыснік перад тым як уцячы на таксі, быў паранены падчас перастрэлкі з праваахоўнікамі.

Паліцыя падазрае злачынца ў дачыненні да тэрарыстычнай арганізацыі. Раней ён ужо меў праблемы з законам і быў вядомы ўладам. Мужчына адбыў турэмныя тэрміны ў Францыі і ў Германіі, праўда, за злачынствы, не звязаныя з тэрарызмам. А напярэдадні да яго дамоў прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія збіраліся арыштаваць яго па падазрэнні ў дачыненні да забойства, але не заспелі яго. Французскія спецслужбы прысвоілі мужчыну статус асобы, "якая ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы".

Цэнтр Страсбурга пасля інцыдэнту быў адразу ж поўнасцю перакрыты, рух транспарту там спынены. Праваахоўнікі заклікалі гараджан захоўваць спакой і не выходзіць на вуліцу.

Да следчых мерапрыемстваў падключылася Галоўнае ўпраўленне ўнутранай бяспекі МУС. Заведзена справа па артыкулах "Забойства" і "Спроба забойства". Пры гэтым следчыя напрамую гавораць аб тэрарыстычных матывах злачынца і "ўдзеле ў злачыннай змове з тэрарыстычнымі мэтамі".

Крыстоф Кастанер, Міністр унутраных спраў Францыі: "Пошукі злачынца працягваюцца. У аперацыі ўдзельнічаюць 350 супрацоўнікаў паліцыі. Задзейнічаны два верталёты, а таксама брыгада хуткага рэагавання".

У сувязі са здарэннем французскія ўлады вырашылі ўзмацніць план антытэрарыстычных мерапрыемстваў. Нямецкая паліцыя ўзмацніла кантроль на мяжы з Францыяй. Правяраюцца усе, хто ўязджае з боку Страсбурга. А аўтамабілістаў і зусім папрасілі па магчымасці ўстрымлівацца ад перасячэння мяжы ў гэтым раёне.

У Страсбургу аб'яўлена жалоба. Прыспушчаны флагі, закрыты калядны кірмаш і адменены ўсе шоу ў культурных цэнтрах горада. Не працуюць школы і дзіцячыя сады, бацькам рэкамендавана трымаць дзяцей дома.