Інтэрнэт глыбока абураны ўчынкам амерыканскага паліцэйскага, які забіў сурка

8 мая 2018

Абурэнне інтэрнэт-супольнасці выклікаў учынак амерыканскага паліцэйскага. У сацыяльныя сеткі трапіла відэа гібелі ні ў чым не вінаватага сурка! Інцыдэнт адбыўся на трасе. Жывёліна выбегла на праезную частку, выклікаўшы затор. Прагнаць звярка з дарогі выйшаў вартавы парадку. Пасля некалькіх няўдалых спроб, ён дастаў пісталет і стрэліў у спалоханую жывёліну. За кадрам у тое ж імгненне раздаліся шакіраваныя воклічы відавочцаў.