Індыя перажывае нашэсце саранчы

25 мая 2020
Вясновая міграцыя саранчы накрыла індыйскі штат Раджастан. Прычым,  справіцца з насякомымі стала складаней. Раней яны засыналі з заходам сонца, зараз лятаюць да паўночы. Гэта значыць, час на нейтралізацыю паменшыўся. Летась урон ад нашэсця насякомых перавысіў 187 мільёнаў долараў. Адзін рой саранчы можа пакінуць без пасеваў, якімі на працягу года маглі прахарчаваць 2,5 тысячы чалавек.