Інаўгурацыя прэзідэнта Казахстана адбудзецца 29 красавіка

28 апреля 2015

Пра гэта стала вядома сёння падчас пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі гэтай краіны. Выбары кіраўніка дзяржавы там прайшлі 26 красавіка. Яўка выбаршчыкаў склала больш за 95 працэнтаў. Паводле папярэдніх звестак ЦВК Казахстана, за Нурсултана Назарбаева прагаласавала 97,7 працэнта чалавек.