Група сенатараў ЗША ўнесла ў кангрэс законапраект аб увядзенні новых санкцый у адносінах да Расіі

11 января 2017

Пра гэта заявіў сенатар Бен Кардзін. Згодна з яго словамі, санкцыі будуць тычыцца фізічных асоб, нібы адказных за кібератакі супраць ЗША. Частка дакумента датычыцца "дзеянняў ва Украіне і  Грузіі" і далучэння Крыма, удакладніў сенатар. У прыватнасці, санкцыі закрануць энергетычны сектар, а таксама будуць уключаць адмову ў візах і доступе да банкаўскай сістэмы шэрагу асоб.