Гучны скандал выліўся ў Германіі

22 мая 2013

Пад удар крытыкаў  трапіла Міністэрства абароны. Апынулася, што сучасны самалёт-беспілотнік, на стварэнне якога Берлін выдаткаваў сотні мільёнаў еўра, проста немагчыма выкарыстаць. Распрацоўшчыкі  забылі абсталяваць яго сістэмай ухілення ад сутыкненняў. Упершыню недахопы заўважылі  яшчэ 2 гады  назад - падчас выпрабавальнага палёту праз Атлантыку, але тады пра гэта ўмаўчалі. Генералаў Бундэсвера абвінавачваюць у тым, што ўвесь гэты час яны вадзілі за нос урад Германіі.