Грыўня б'е антырэкорды

3 апреля 2014
Афіцыйны курс украінскай валюты да долара знізіўся да 11 грыўняў і 24 капеек. Гэта гістарычны мінімум. Раней кіраўнік Нацбанка Украіны Сцяпан Кубіў адзначыў, што фінансавы рэгулятар не мае намеру ажыццяўляць валютныя інтэрвенцыі для падтрымання і стабілізацыі курсу. Адной з галоўных прычын абвалу грыўні эксперты лічаць палітычны крызіс ва Украіне. Адзначым, у пачатку года курс нацыянальнай валюты знаходзіўся ля адзнакі 8 грыўняў за долар.