Грэцыя сёння выбірае прэзідэнта

18 февраля 2015

Парламент вечарам  правядзе галасаванне. Кандыдатаў - двое. Кіруючую кааліцыю прадстаўляе   правацэнтрысцкі палітык Пракопіс Паўлопулас. Яго кандыдатуру ўнёс прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас. А партыя "Рака" плануе вылучыць  выкладчыка канстытуцыйнага права ў Афінскім універсітэце Нікаса Алівізатаса. Паўнамоцтвы дзеючага прэзідэнта Грэцыі  заканчваюцца  13 сакавіка.

Тым часам сёння кіраўніцтва ЕЦБ  павінна вырашыць, ці працягваць фінансаванне грэчаскіх  банкаў. Папярэднія перамовы Афін з міністрамі фінансаў еўразоны  скончыліся нічым. У Грэцыі ёсць час да пятніцы, каб прадоўжыць фінансаванне, інакш банкі чакае дэфіцыт ліквіднасці.