Грэчаскі парламент прыняў закон аб рэформах

16 июля 2015

Грэчаскі парламент пасля шматгадзінных дэбатаў прыняў закон аб рэформах. Яны былі ўзгодненыя ў якасці папярэдняй умовы для пачатку перамоў паміж Грэцыяй і іншымі краінамі зоны еўра - аб трэцяй крэдытнай праграме. Яе аб'ём ацэньваецца ў 90 мільярдаў еўра. У дакуменце ратыфікуецца рашэнне саміту еўразоны, фіксуюцца змены ў падатковым заканадаўстве, у сферы сацзабеспячэння і страхавання і, асабліва, абмежаванне практыкі датэрміновага выхаду на пенсію.