Грэчаскія прафсаюзы праводзяць сёння ўсеагульную забастоўку

6 ноября 2013

У цэнтры Афінаў праходзяць мітынгі і дэманстрацыі ў знак пратэсту супраць звальненняў, увядзення новых падаткаў на жыллё, скарачэння зарплат, пенсій і дапамог. У забастоўцы прымаюць удзел работнікі дзяржаўных кампаній і арганізацый, мэрый, Міністэрства культуры, выкладчыкі вышэйшай і сярэдняй школы, а таксама банкаўскія службоўцы. На ўвесь дзень закрыліся суды, у бальніцах прымаюць пацыентаў толькі ў экстранных выпадках. На працягу сутак не будуць працаваць прыгарадныя электрычкі і тралейбусы. Закрытыя парты, трохгадзінную акцыю пратэсту праводзяць грэчаскія авіядыспетчары, у выніку чаго перанесеныя на іншы час або адмененыя рэйсы грэчаскіх і замежных авіякампаній.