Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан б'е кулаком па стале

24 января 2013
Тады загінулі пасол і трое супрацоўнікаў дыпмісіі. У адміністрацыі спачатку палічылі, што гэта справа рук пратэстантаў супраць антыісламскага фільма Нявіннасць мусульман. Пазней амерыканская разведка высветліла, што атаку падрыхтавалі тэрарысты Аль-Каіды. Клінтан вырашыла апраўдацца, спасылаючыся на тое, што арабскія рэвалюцыі і нестабільнасць у Малі ператварылі Паўночную Афрыку ў прытулак для тэрарыстаў. Чаго, у прынцыпе, і трэба было чакаць... Дзяржсакратар таксама прызнала, што нядаўнія падзеі ў Малі з'яўляюцца наступствамі перавароту ў Лівіі.