Дзярждоўг Украіны абнавіў гістарычны рэкорд

27 марта 2018

Ён дасягнуў адзнакі амаль у 77 мільярдаў долараў. Такія дадзеныя Мінфіна краіны. Толькі за папярэдні месяц сума павялічылася на паўмільярда. Прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман раней паведамляў, што краіна вымушаная кожны год выплачваць прыкладна пяць мільярдаў долараў на абслугоўванне знешняга доўгу. Паводле яго слоў, увесь цяжар гэтай ношы кладзецца на ўкраінскія сем'і. Але ўлады лічаць, што справіцца з гэтай нагрузкай Кіеў зможа дзякуючы выхаду на міжнародныя рынкі запазычанняў.