Галівудскі акцёр Харысан Форд пацярпеў у выніку аварыі лёгкаматорнага самалёта

6 марта 2015

Здарэнне адбылося ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса. Самалёт упаў амаль адразу пасля вылету. 72-гадовы артыст атрымаў шматлікія ўдары, у тым ліку галовы. Паводле апошняй інфармацыі, атрыманыя траўмы не пагражаюць жыццю Форда. Адзначым, акцёр захапляецца авіяцыяй. Ён пастаянна лятае на самалётах і верталётах. У аварыю трапіў не першы раз.