Гей-парад у сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы завяршыўся масавымі беспарадкамі

21 октября 2013

Сярод пацярпелых 21 чалавек, у асноўным гэта паліцэйскія, якія падтрымлівалі бяспеку акцыі. Дзясяткі актывістаў затрыманыя. У парадзе ўдзельнічалі каля сотні прыхільнікаў секс-меншасцяў. А на іншым баку барыкад апынуліся паўтары тысячы праціўнікаў аднаполых сувязяў. У іх паліцыя затрымала кактэйлі Молатава, камяні і металічныя дубцы.