Германія ўзмацняе абмежаванні для сацсетак

15 марта 2017

Міністр юстыцыі падрыхтаваў законапраект аб увядзенні мільённых штрафаў за распальванне нянавісці і рэпосты лжывых навін у Facebook і Twitter. Дакумент прадугледжвае, што адміністрацыя сацсетак будзе абавязаная аператыўна рэагаваць на скаргі і выдаляць увесь нелегальны кантэнт. Па выніках даследавання, якія прыводзіць Мінюст Германіі, сёння мадэратары Facebook выдаляюць амаль 40 працэнтаў кантэнту, на які скардзяцца карыстальнікі, а Twitter - толькі 1 працэнт такіх пастоў.