Выпускныя экзамены для школьнікаў у 2018 годзе ў Беларусі не зменяцца

25 июля 2017

Такое рашэнне прынята на штогадовай нарадзе Міністэрства адукацыі. Летась на такой сустрэчы быў ініцыяваны адзіны незалежны экзамен для ўсіх, але выпускнікоў такая сістэма пакуль яшчэ не закране.

Ірына Каржова, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "Выпускнікі 9-ых класаў будуць здаваць, як і раней, тры абавязковыя экзамены - руская мова - дыктант, беларуская мова - дыктант, матэматыка - кантрольная праца. Выпускнікі 11-ых класаў будуць здаваць 4 абавязковыя выпускныя экзамены - руская або беларуская - пераказ, матэматыка - кантрольная праца, гісторыя Беларусі - у вуснай форме, замежная - у вуснай форме".

Таксама, школьнікі, якія навучаліся на літоўскай і польскай мовах, будуць дадаткова здаваць гэтыя прадметы. Усе падрабязнасці аб выпускных экзаменах 2018 года можна даведацца на нацыянальным прававым партале.