Французская паліцыя затрымала парыжскага стралка

21 ноября 2013

Французская паліцыя затрымала чалавека, які, хутчэй за ўсё, з'яўляецца парыжскім стралком. Ім аказаўся Абдэльхакім Дакар, асуджаны яшчэ ў 1990-ыя на 4 гады турмы па гучнай справе рэвалюцыйных анархістаў. У панядзелак ён учыніў страляніну ў рэдакцыі газеты Ліберасьён, цяжка раніўшы са стрэльбы фатографа. Праз некаторы час зламыснік быў заўважаны ў дзелавым квартале Дэфанс, дзе тройчы стрэліў па банку Сасьетэ Жэнераль. Ніхто не пацярпеў, але ён захапіў у заложнікі мужчыну, якога пасля адпусціў у раёне Елісейских палёў. У той дзень паліцыі затрымаць стралка не ўдалося. Мінулай ноччу яго выявілі ў прыгарадзе Парыжа ў машыне ў напаўпрытомным стане - магчыма, ён спрабаваў пакончыць з сабой. Зламысніка гаспіталізавалі.