Францыя ў жалобе па грамадзяніне, якога забілі джыхадзісты ў Алжыры

26 сентября 2014

У краіне прыспушчаныя нацыянальныя флагі. 55-гадовы Эрвэ Гурдэль займаўся пешаходным турызмам. Яго выкралі ў мінулыя выхадныя. У пачатку тыдня ў Інтэрнэце з'явілася відэа, дзе француз гаворыць, што яго выкралі радыкалы Ісламскай дзяржавы. Гурдэль таксама прасіў прэзідэнта Францыі спыніць ваенную аперацыю ў Іраку. Разведвальныя самалёты французскіх ВПС з сярэдзіны верасня патрулююць неба над Іракам для маніторынгу актыўнасці ісламістаў.