Францыя мае намер вынесці праблему амерыканскага электроннага шпіянажу

22 октября 2013

Францыя мае намер вынесці праблему амерыканскага электроннага шпіянажу на саміт ЕС. Міністр замежных спраў рэспублікі заявіў пра гэта па выніках міністэрскай сустрэчы ў Люксембургу. Раней кіраўнік амерыканскай дыпламатыі Джон Керы растлумачыў сочку за французамі клопатам аб бяспецы амерыканцаў. Пасля скандальных уцечак у СМІ гэтую праблему абмеркавалі па тэлефоне прэзідэнты ЗША і Францыі. Абама нават абяцаў перагледзець спосабы збору звестак сваімі спецслужбамі. Зразумела, што дэталі не прагучалі, бо тэлефоны праслухоўваюцца, іранізуюць журналісты.

А пакуль былы супрацоўнік Гардыян Глен Грынвальд абяцае новую навінавую бомбу. Стала вядома, што амерыканскія спецслужбы атрымлівалі звесткі, што тычыліся амаль 2 мільёнаў нідэрландскіх тэлефонных нумароў. Падазроныя - праслухоўвалі.