Францыя хоча абкласці падаткам нават YouTube

24 декабря 2013

Атрыманыя грошы накіруюць на развіццё нацыянальнага і еўрапейскага кінематографа. Улады растлумачылі сваю прапанову тым, што размяшчэнне відэакантэнту гэтым сайтам мае камерцыйны характар. Такім чынам, дзейнасць гэтага рэсурсу можна абкласці падаткам. Ён будзе аналагічны таму, што ўжо існуе для кабельных кампаній.