Францыя рыхтуецца да агульнанацыянальнай забастоўкі супраць пенсіённай рэформы

31 января 2023

Францыя рыхтуецца да новай агульнанацыянальнай забастоўкі супраць пенсіённай рэформы. У акцыі прымуць удзел выкладчыкі, працаўнікі нафтаперапрацоўчых заводаў, паштары, транспартнікі, супрацоўнікі мэрый гарадоў. У прыватнасці, дзверы ў мэрыю Парыжа сёння будуць "сімвалічна зачыненыя". Работа грамадскага транспарту па ўсёй краіне будзе парушана. Гэта закране і хуткасныя, і прыгарадныя цягнікі, а таксама сталічнае метро. У аэрапорце Шарль-дэ-Голь рыхтуюцца да адмены кожнага пятага рэйса. Навучэнцы некалькіх школ напярэдадні забастоўкі заблакіравалі ўваходы ў навучальныя ўстановы.

Раней, 19 студзеня, у агульнанацыянальнай забастоўцы прынялі ўдзел больш за мільён 100 тыс. чалавек. Французы патрабуюць адмовы ўрада Францыі ад правядзення пенсіённай рэформы, павышэння зарплат і паніжэнне падаткаў.