Флаг Беларусі быў падняты над штаб-кватэрай ЮНЕСКА

4 июля 2014

У Парыжы ў гонар Дня Незалежнасці флаг Беларусі быў падняты над штаб-кватэрай ЮНЕСКА. А ля падножжа Эйфелевай вежы прайшло свята беларускай культуры, арганізаванае пасольствам нашай краіны ў Францыі. Народныя песні ў выкананні ансамбля Медуніца, карагоды, нацыянальная кухня. Кульмінацыяй праграмы стаў майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў. На захадзе дзясяткі гасцей свята спусцілі іх на ваду Сены.


У планах беларускага пасольства ў Францыі - правядзенне свята беларускага квасу і вечара песень беларускіх Песняроў.